Зборнік "Барока ў беларускай культуры і мастацтве" - першая ў гістарыяграфіі "зборная" манаграфія, прысвечаная аднаму з пайбольш цікавых і пленных сусветных мастацкіх стыляў - барока, яго пашырэнню ў беларускім дойлідстве, жывапісе, графіцы канца XVI-XVIII ст. У аснову зборніка пакладзены матэрыялы навуковай канферэнцыі, праведзенай супрацоўнікамі Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з іншымі навукоўцамі рэспублікі. На шырокім, нярэдка новым матэрыяле асэнсоўваюцца праблемы станаўлення барока ў беларускім мастацтве, заходне-еўрапейскі і ўсходнеславянскі кантэкст, змястоўна-стылістычныя асаблівасці. Разглядаецца ўздзеянне беларускага барока на мастацтва Расіі і Украіны. Паказана роля "віленскага барока" як асобнай арыгінальнай школы, што прычынілася да фарміравання адметных форм беларускага мастацтва (найперш дойлідства) XVII-XVIII стст. Разлічана не толькі на навукоўцаў, але на самыя шырокія колы чытачоў - усіх, хто цікавіцца праблемамі беларускага мастацтва. Тираж 700 экз.
В продаже
Хочу купить
сейчас этого издания книги в продаже нет
попробуйте поискать другие издания этого произведения при помощи ссылок ниже
или оставьте объявление о покупке или продаже