Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.
Данная работа раскрывает и классифицирует типичные черты белорусской национальной одежды. В ней рассматриваются разнообразные виды и формы народного костюма, способы и приемы его кроя, пошива, колористико-композиционного решения, художественно-декоративной отделки и орнаментики, особенности ношения. Выделяются характерные признаки нарядов различных регионов Белоруссии. Обо всем этом и не только в книге Беларускае народнае адзенне (Михась Романюк)
"Усе народы,- пісаў В. Р. Бялінскі,- таму толькі і ўтвараюць сваім жыццем адзін агульны акорд сусветна-гістарычнага жыцця чалавецтва, што кожны з іх уяўляе сабою адметны гук у гэтым акордзе, бо з зусім аднолькавых гукаў не можа выйсці акорд" .
Свая, цудоўная спадчына ў беларускага народа. Стагоддзямі, узбагачаючы і ўдасканальваючы, нягледзячы на цяжкія гістарычныя ўмовы, на ліхалецці войнаў, выраблялі беларусы ўзоры народнага мастацтва, у якім сцвярджалі свой эстэтычны ідэал, у якое ўкладвалі тонкі густ і высокае майстэрства. Адыходзіла і гублялася многае - лес не песціў беларусаў. Але і тое, што засталося, раскрывае перад нашым сучаснікам па-мастацку дзівосны, па-філасофску мудры свет народа - пранікненага творцы і ашчаднага хавальніка лепшага, таленавітага. Беларуская народная творчасць - паэма жыцця беларускага народа на ўсіх этапах гісторыі, трапяткое люстра яго душы, невычэрпная крыніца творчага натхнення і мастацкіх вобразаў.
В продаже
Хочу купить
сейчас этого издания книги в продаже нет
попробуйте поискать другие издания этого произведения при помощи ссылок ниже
или оставьте объявление о покупке или продаже